Раённы фармат акцыі «Наш жывёлавод-2020» фінішаваў у мінулы аўторак злётам лепшых работнікаў фермаў і жывёлагадоўчых комплексаў

Ляхавіцкія арганізатары акцыі крэатыў праявілі з самага пачатку. Фінальны этап «Нашага жывёлавода» быў названы злётам, прайшоў у блізкай адпаведнасці з атрыманым статусам і прысвячаўся Году малой радзімы.

Раённы фармат акцыі «Наш жывёлавод-2020» фінішаваў у мінулы аўторак, злётам лепшых работнікаў фермаў і жывёла-гадоўчых комплексаў. На яго сабраліся аператары машыннага даення, даглядчыкі, прадстаўнікі іншых жывёлагадоўчых прафесій з усіх сельгасарганізацый раёна. Падзея папярэднічала прыгожаму жаночам усвяту, што стала яшчэ адной нагодай для віншаванняў.

Але спачатку адбыўся экскурс у даўніну малой радзімы. Удзельнікі злеету наведалі музей «Маёнтак Бохвіцаў у Флер’янова». Паслухалі расповед яго захавальнікаў Генрыха і Ларысы Траццякоў, дакрануліся і набралісясіл ад больш як векавога дуба, пасаджанага калісьці пісьменніцай Элізай Ажэшка. Пагрэліся ля старадаўняга і ўсё яшчэ функцыянальнага каміна за кубачкам гарачага чаю.

Яшчэ на маршруце была Грушаўка і знаёмства з галоўнай адметнасцю гэтых мясцін – рэштка міколішняй сядзібы Рэйтанаў.

Завяршэнне злёту атрымала музычнае суправаджэнне, урачыста-святочны тон і прызавую афарбоўку. З віншаваннямі і падзякай з нагоды працоўных поспехаў да жывёлаводаў звярнуліся старшыня райсавета дэпутатаў Леанід Калбаса, намеснік старшыні райвыканкама Анастасія Рабцэвіч, старшыня абкама прафкама работнікаў АПК Аляксандр Саланевіч, лідар раённага прафсаюза аграрыяў Ірына Чура. Кожнаму з гасцей былі ўручаны дыплом лаўрэата, каштоўны падарунак, кветкі. У якасці ўзнагарод – граматы і падзячныя пісьмы райсавета дэпутатаў, абкама і райкама галіновага прафсаюза, раённага аграпрамысловага саюза. А яшчэ мора цёплых слоў і шквал шчырых апладысментаў.