Прафсаюзы раскажуць пра кантракты

23 кастрычніка з 10.30 да 11.30 для работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу Ляхавіцкага раёна адбудзецца прамая тэлефонная лінія па пытаннях прымянення кантрактнай формы найму. На пытанні адкажуць старшыня Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК ЧУРА Ірына Алегаўна і галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК ГУМЕН Аліна Аляксандраўна. Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-30.