Ляховиччина: кому окажут помощь к школе

Час збіраць партфель. Праўда, некаторыя бацькі да 1 верасня рыхтуюцца напрацягу года – страты не так адчувальны.  Штогод напярэдадні навучальнага года, зыходзячы з магчымасцяў раёна, прымаецца  рашэнне аб сацыяльнай падтрымцы сем’яў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей. Аднаразовая матэрыяльная дапамога да школы будзе зроблена і сёлета. Выплата ў памеры 35 рублёў належыць на кожнае дзіця, якое навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі). Такая ўвага прадугледжана ў рамках падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады».
Намеснік начальніка аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Гатоўчыц падкрэслівае, што выплаты робяцца па месцы рэгістрацыі маці. Калі жанчына прапісана ў нашым раёне, а сын, напрыклад, навучаецца ў баранавіцкай школе, то трэба звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама. Па ўзнікаючых па тэме пытаннях можна тэлефанаваць па нумары 6-06 21.
Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама расказалі, што дапамогу плануецца аказаць 350 сем’ям на 750 навучэнцаў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.