Дарагія сябры, паважаныя землякі, прыміце цёплыя і шчырыя віншаванні са святам вясны і працы, са 120-годдзем прафсаюзнага руху!

Дарагія сябры, паважаныя землякі, прыміце цёплыя і шчырыя віншаванні са святам вясны і працы, са 120-годдзем прафсаюзнага руху!
Першамай і знамянальны прафсаюзны юбілей сімвалізуюць яднанне ўсіх працуючых незалежна ад прафесіі, пасады і ўзросту, пераемнасць традыцый і павагу да людзей працы, якія ўносяць важкі ўклад у развіццё роднай краіны. Так было і будзе заўсёды!
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам – усім, хто добрасумленна працаваў на карысць Бацькаўшчыны і пайшоў на заслужаны адпачынак.
У святочны дзень усім жадаем, каб кожны меў любімую справу, жыццё поўнілася цікавай работай, смелымі задумамі і яркімі ідэямі. Няхай у Беларусі ў кожным доме пануюць згода, мір і разуменне.
Здароўя, даўгалецця, шчасця і дабрабыту ў кожны дом!
Тамара ПРАКАП’ЮК, старшыня Ляхавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў.