Дыплом для экаталенту. Юная ляхавічанка стала дыпламантам абласнога этапу конкурсу

У лютым у райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвялі вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. Восем работ юных ляхавічан адправіліся прадстаўляць раён на абласным узроўні.

І вось радасная навіна: ляхавічанка Ксенія Пікініч, выхаванка Начаўскага дзіцячага сада, удастоена дыплома трэцяй ступені на абласным этапе конкурсу.У дзіцячы сад з прыемнай місіяй адправілася начальнік Ляхавіцкай райінспекцыі Іна Траяноўская. Яна ўручыла юнаму экаталенту дыплом і сувеніры.–Ты малайчына! Жадаю не спыняцца на дасягнутым выніку і імкнуцца развівацца і пазнаваць усё больш, – пажадала Іна Траяноўская.Падтрымала Ксюшу яе мама Вольга Пікініч.– У нас вельмі творчая дзяўчынка. Калі прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе, адразу ж старанна прынялася за працу, прыдумала ідэю. Малявала два вечары, – гаворыць Вольга Пікініч.Ксюша расце вельмі актыўнай дзяўчынкай, займаецца танцамі, выступае. Дарэчы, гэта не першая творчая ўзнагарода Ксюшы. Яна займала прызавыя месцы ў конкурсах, якія праводзіў РАНС.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота аўтара.