Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій Ляхавіцкага раёна
31 сакавіка ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій Ляхавіцкага раёна для грамадзян, якія шукаюць работу.
З 14.00 да 15.00 будзе арганізавана анлайн-кансультаванне на інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by з удзелам прадпрыемстваў раёна. Суіскальнікі працы атрымаюць магчымасць азнаёміцца з наяўнымі вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу.